«Мы ўшаноўваем нашых маці, жонак і дачок адзін дзень у годзе. Надышоў час аддаць належнае іх асаблівай ролі ў нашым жыцці і аб’явіць 2026 год Годам беларускай жанчыны. Нічога больш дасканалага, чым яна, прыродай не створана! Будзем берагчы нашу жанчыну і сваю зямлю, абараняць сваю будучыню — сям’ю, родных, блізкіх і сяброў ад бед і нягод», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Няхай вачаняты вашых малышоў свецяцца радасцю і дзеці не засмучаюць вас. Няхай наша жанчына-працаўніца з усмешкай сустракае свайго мужчыну, які служыць ёй апорай і абаронай, — пажадаў Прэзідэнт у навагоднім звароце. — Моцнай вам любові — чароўнай і ўсёпаглынальнай, якая дапаможа здзяйсняць цуды і неверагоднае! Без любові да жанчыны, дзяўчыны сапраўднай любові быць не можа!»
Крыніца: belta.by



