Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Устойлівая работа і высокія паказчыкі. Абноўленая Рэспубліканская дошка Гонару адкрылася ў Мінску

29.04.2026
Абноўленая Рэспубліканская дошка Гонару адкрылася ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта ўжо добрая традыцыя - напярэдадні Свята працы (1 мая) сустракацца на плошчы Дзяржаўнага сцяга, каб ушаноўваць пераможцаў, удастоеных занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару", - сказаў журналістам міністр эканомікі Юрый Чабатар.

Паводле яго слоў, бягучы год з'яўляецца ўнікальным, паколькі падводзяцца вынікі не толькі за 2025-ы год, але і за пяцігодку. "Барацьба была даволі вялікая, удзельнічала 200 арганізацый, а 53 удастоіліся ўзнагароджання. Сярод рэгіёнаў (адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. - Заўвага БЕЛТА) удзельнічала больш за 20, пераможцамі сталі 11, у іх ліку Брэсцкая і Мінская вобласці", - адзначыў міністр.

Юрый Чабатар падкрэсліў, што крытэрыі адбору вельмі простыя, але вытрымаць іх даволі складана. "Першы крытэрый - устойлівая работа і высокія паказчыкі ў параўнанні з іншымі прэтэндэнтамі. Другі - выключная працоўная і вытворчая дысцыпліна. Трэці - уплыў на рэзультаты ў краіне. Усё гэта разам складваецца, ацэньваецца - і лепшыя аказваюцца на Дошцы гонару", - растлумачыў ён і дадаў, што дзяржава шануе ўклад кожнага ў дасягненне высокіх паказчыкаў краіны.

Першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Камендант пракаменціраваў занясенне Мінска на Дошку гонару. "Напярэдадні дня ўсіх працаўнікоў мы ўшаноўваем лепшых, і ў гэтым годзе традыцыйна Мінск стаў лепшым па выніках 2025 года. На гэта паўплываў комплекс паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, аб'ёмныя паказчыкі ў прамысловасці і сацыяльнай сферы, - адзначыў ён. - Гэта знакавая падзея для нас, паколькі Мінск забяспечвае трэць ВУП Беларусі, больш за палову прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове, каля 50 працэнтаў экспарту паслуг у цэлым па краіне і больш за палову аптовага абароту. Радасна прызнаваць, што на Дошку гонару занесены і дзве гарадскія адміністрацыі - Маскоўскі і Першамайскі раёны".

Гэты год з'яўляецца знамянальным для Мінска, паколькі амаль 20 мясцовых арганізацый таксама сталі пераможцамі і маштабна прадстаўлены на Рэспубліканскай дошцы Гонару. "Удвая прыемна, што Мінскі парнікова-цяплічны камбінат двойчы запар удастоены перамогі", - сказаў першы намеснік старшыні.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 красавіка падпісаў указ нумар 138 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтваў за 2021-2025 гады і 2025 год". Указам вызначаны пераможцы спаборніцтваў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця.

У іх ліку 11 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак: Брэсцкая і Мінская вобласці, Мінск, Жабінкаўскі і Камянецкі раёны Брэсцкай вобласці, Нясвіжскі і Салігорскі раёны Мінскай вобласці, Горацкі раён Магілёўскай вобласці, Брэст, Маскоўскі і Першамайскі раёны Мінска.

На Рэспубліканскую дошку Гонару таксама занесены дзевяць арганізацый прамысловасці, тры арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у будаўніцтве, дзевяць арганізацый сельскай і рыбнай гаспадаркі, дзве арганізацыі лясной гаспадаркі, 30 арганізацый сферы паслуг (арганізацыі гандлю, адукацыі, аховы здароўя, навукі, культуры, сацыяльнага абслугоўвання і іншыя).

Занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару з'яўляецца грамадскім прызнаннем важкага ўкладу рэгіёнаў і калектываў прадпрыемстваў у сацыяльна-эканамічнае развіццё і рост дабрабыту краіны, што служыць стымулюючым фактарам для дасягнення яшчэ больш высокіх вынікаў у будучым.-0-

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы