Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Беларусі з 1 жніўня вырастуць субсідыі ад дзяржавы на арганізацыю сваёй справы

28.07.2026

У Беларусі з 1 жніўня вырастуць субсідыі ад дзяржавы на арганізацыю сваёй справы. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У гарадах прадугледжана субсідыя ў памеры 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, што складае 5834,07 рубля. У малых гарадах, раёнах з высокай напружанасцю на рынку працы і сельскіх населеных пунктах сума павялічваецца да 15 бюджэтаў пражытачнага мінімуму — 7955,55 рубля. Максімальны памер 20 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, або 10607,4 рубля, выдзяляецца пры арганізацыі беспрацоўнымі прадпрымальніцкай дзейнасці, звязанай з укараненнем вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак.

Памеры субсідый будуць дзейнічаць да 31 кастрычніка 2026 года.

Для атрымання субсідыі трэба быць зарэгістраваным як беспрацоўны ў службе занятасці, дасягнуць 18 гадоў, падаць заяву і прадаставіць бізнес-план. Спецыялісты службы могуць аказаць дапамогу ў яго распрацоўцы.-

belta.by

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы

Задайце пытанне