Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Абмежаванні на наведванне лесу дзейнічаюць у 46 раёнах Беларусі

31.07.2026

Абмежаванні на наведванне лесу дзейнічаюць у 46 раёнах Беларусі. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

У Віцебскай вобласці абмежаваны для наведвання лесу 11 раёнаў — Бешанковіцкі, Браслаўскі, Глыбоцкі, Лепельскі, Мёрскі, Полацкі, Расонскі, Ушацкі, Чашніцкі, Шаркаўшчынскі і Шумілінскі.

У Брэсцкай вобласці свабоднымі для наведвання застаюцца тры раёны — Баранавіцкі, Ганцавіцкі і Ляхавіцкі.

Абмежаванні закранулі Брагінскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Речыцкі і Хойніцкі раёны Гомельскай вобласці, Мастоўскі і Шчучынскі Гродзенскай вобласці, а таксама тры Магілёўскай вобласці (Магілёўскі, Мсціслаўскі і Шклоўскі раёны).

У Мінскай вобласці абмежаванні ўведзены ў 10 раёнах — жоўтым на карце адзначаны Вілейскі, Дзяржынскі, Капыльскі, Лагойскі, Любанскі, Мінскі, Слуцкі, Салігорскі, Стаўбцоўскі і Уздзенскі раёны.

Перад паходам у лес спецыялісты рэкамендуюць даведацца пра актуальную інфармацыю на афіцыйным сайце Мінлясгаса. Інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лесу пастаянна актуалізуецца, аператыўна абнаўляюцца даныя аб сітуацыі ў масівах па раёнах краіны і ўвядзенні мер абмежавальнага характару. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.

belta.by

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы

Задайце пытанне