Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Больш за 40 працэнтаў беларускіх школьнікаў аздаравіліся летам у дзіцячых лагерах

16.10.2019

У Беларусі ў час летніх канікулаў у лагерах з дзённым і кругласутачным знаходжаннем аздаравіліся 392 тыс. школьнікаў. Аб гэтым сёння на семінары-нарадзе, прысвечаным вынікам летняй аздараўленчай кампаніі 2019 года, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Генадзь Балбатоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Летняя аздараўленчая кампанія прайшла на добрым узроўні, без якіх-небудзь надзвычайных сітуацый, няшчасных выпадкаў. Устанавілі своеасаблівы рэкорд - упершыню за многія гады ўзровень ахопу вырас да 41,5 працэнта дзяцей школьнага ўзросту. Мы адышлі ад планавых аб'ёмаў, задзейнічаны заяўны прынцып. Гэта сведчыць аб тым, што дзяцей і бацькоў цікавіць аздараўленчая кампанія", - падкрэсліў Генадзь Балбатоўскі. У параўнанні з мінулым летам у дзіцячых лагерах адпачылі на 11 тыс. чалавек больш.

Дырэктар цэнтра звярнуў увагу, што 50 працэнтаў школьнікаў спынілі свой выбар на профільных лагерах. Усяго ж у рэспубліцы было створана больш за 6,4 тыс. лагераў з дзённым і кругласутачным знаходжаннем. На правядзенне летняй аздараўленчай кампаніі накіравана Br47 млн.

Прыярытэты ў гэтым пытанні - аздараўленнерознымі формамі максімальнай колькасці дзяцей, плюс іх занятасць у летніперыяд. "Робім упор на профільныя лагеры, дзе можна спалучаць адпачынак з паглыбленым вывучэннем прадметаў, заняткамі спортам, творчасцю, на лагеры працы і адпачынку, - сказаў міністр адукацыі Ігар Карпенка. - Строга патрабуем ад рэгіёнаў захоўваць базы для арганізацыі летняга аздараўлення. Мы не супраць, каб у іншы час яны выкарыстоўваліся для іншых мэт". Ён дадаў, што ў рэспубліцы налічваецца 146 стацыянарных дзіцячых лагераў, з улікам арандаванай базы - 175.

Выязны рэспубліканскі семінар-нарада праходзіць у дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры "Світанак". У ім таксама прымаюць удзел прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, стацыянарных аздараўленчых лагераў.

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы