Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Беларусь і Куба распрацоўваюць інавацыйны прадукт для аховы сельгаспасеваў

23.10.2019

Беларусь і Куба рэалізуюць сумесны праект у галіне біятэхналогій па распрацоўцы прэпаратаў для аховы сельскагаспадарчых пасеваў. Цяпер праходзяць даследаванні вучоных дзвюх краін. У наступным годзе яны плануюць выпусціць прэпарат на рынак. Аб гэтым расказаў журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З беларускага боку ўдзельнічае Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук, з кубінскага - буйнейшая біятэхналагічная дзяржкарпарацыя "Біякубафарма".

Паводле слоў Аляксандра Шуміліна, пакуль праекты ў навукова-тэхнічнай сферы паміж дзвюма краінамі адзінкавыя. "Але ёсць жаданне як у нашых, так і ў кубінскіх вучоных працаваць разам і ствараць новы прадукт, - дадаў старшыня ДКНТ. - Нягледзячы на ўсе санкцыі, яны шмат рэсурсаў укладваюць у развіццё навукі, добра разумеючы, што немагчыма развіваць эканоміку без навукі. Кубінцаў цікавяць нашы тэхналогіі ў аграрным сектары, машынабудаванні, распрацоўцы новых матэрыялаў. Нас цікавяць іх распрацоўкі ў галіне медыцыны, лячэння ракавых захворванняў і стварэння новых лякарстваў. Калі мы часта сінтэзуем лекавыя формулы, то ў кубінцаў шмат лякарстваў ад раку на асновевыцяжак з прыродных матэрыялаў".

Тое, што кубінская медыцына ў галіне лячэння ракавых захворванняў лічыцца адной з самых моцных у свеце, пацвярджае і міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. "Там ёсць цікавыя напрацоўкі, прэпараты, якія цяпер даволі паспяхова прымяняюцца ў анкалогіі, а таксама для лячэння цукровага дыябету, - канстатаваў ён. - Ёсць напрацоўкі кубінскіх вучоных, якія мы спадзяёмся сумеснымі намаганнямі вывесці на этап клінічных выпрабаванняў і прымяняць у нашых пацыентаў".

"Пакуль рашэнне яшчэ не прынята, таму даць назвы канкрэтных прэпаратаў я не магу, але размова ідзе аб даволі інавацыйных сродках", - дадаў міністр.

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы