Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Беларускія аграрыі намалацілі больш за 1 млн т зерня кукурузы

24.10.2019

Беларускія аграрыі намалацілі больш за 1 млн т зерня кукурузы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўныя даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле інфармацыі на 24 кастрычніка, кукуруза ў Беларусі ўбрана з 972,4 тыс. га, штоскладае 87,1 працэнта плошчы. План уборкі кукурузы на зерне выкананы на 75 працэнтаў, намалочана 1,091 млн т пры ўраджайнасці 77,5 ц/га. На сілас і зялёны корм кукуруза ўбрана з 831,6 тыс. га, што складае 89,6 працэнта запланаванага.

Прадаўжаецца ўборка травяных кармоў. З запланаваных 9,168 млн т нарыхтавана 8,174 млн т кармавых адзінак (89,2 працэнта). На адну ўмоўную галаву жывёлы закладзена 26,15 ц кармавых адзінак. Беларускія аграрыі нарыхтавалі 11,136 млн т сенажу (85,7 працэнта плана), 860,1 тыс. т сена (90,7 працэнта), 16,657 млн т сіласу (91 працэнт).

Ураджайнасць агародніны і цукровых буракоў перавышае мінулагоднюю. Агародніны збіраюць у сярэднім 270,6 ц з 1 га (228,2 ц/га на аналагічную дату ў мінулым годзе). План уборкі ў сельгасарганізацыях выкананы на 79,3 працэнта (убрана 4,92 тыс. га, сабрана 140,5 тыс. т агародніны). Цукровых буракоў сабрана амаль 3,5 млн т караняплодаў пры ўраджайнасці 488,8 ц/га (458,7 ц/га на аналагічную дату мінулага года). Засталося ўбраць менш за чвэрць плошчы. У лік дзяржзаказу прададзена больш як 1,7 млн т цукровых буракоў, што складае 82,9 працэнта плана.

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы