Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Магутнасць установак АКЭ ў Беларусі да 2023 года павялічыцца практычна ў два разы

12.11.2019

Сумарная электрычная магутнасць установак аднаўляльных крыніц энергіі (АКЭ) у Беларусі да 2023 года павялічыцца практычна ў два разы і складзе амаль 800 МВт. Аб гэтым паведаміў у прэс-цэнтры БЕЛТА начальнік аддзела навукова-тэхнічнай палітыкі і знешнеэканамічных сувязей Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту Андрэй Мінянкоў.

"Сёння электрычная магутнасць аб'ектаў аднаўляльнай энергетыкі складае каля 408 МВт. Паводле нашых ацэнак, да 2023 года яна павялічыцца практычна ў два разы і дасягне 791 МВт", - сказаў начальнік аддзела.

Ён адзначыў, што ў Беларусі для развіцця аднаўляльнай энергетыкі першапачаткова былі створаны даволі спрыяльныя ўмовы. Гэты напрамак пачынаўся з невялікіх крокаў, аднак хутка сталі з'яўляцца вялікія інвестдагаворы, магутнасць адзінкавых аб'ектаў і груп аб'ектаў АКЭ станавілася ўсё большай.

"Сёння (паводле даных на 1 кастрычніка. - Заўвага БЕЛТА) сумарная магутнасць установак аднаўляльных крыніц энергіі складае каля 408 МВт, у тым ліку каля 55 фотаэлектрычных станцый магутнасцю 156,6 МВт, 51 гідраэлектрастанцыя магутнасцю 95,3 МВт, 99 ветраэнергетычных установак магутнасцю амаль 108 МВт, 25 біягазавых комплексаў магутнасцю 33 МВт і 9 міні-ЦЭЦ на драўняным паліве тэхнічнай магутнасцю 15 МВт", - адзначыў Андрэй Мінянкоў.

Раней паведамлялася, што ў 2020 годзе сумарная электрычная магутнасць установак аднаўляльных крыніц энергіі ў рэспубліцы вырасце ў 1,5 раза і складзе 636 МВт.

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы