Тут жывуць шчырыя, адкрытыя і працавітыя людзі, якія прымнажаюць слаўныя традыцыі нашага краю, якія ствараліся многімі пакаленнямі капылянаў. Дзякуючы іх працы шмат у чым палепшылася сацыяльна-эканамічнае становішча раёна.
Мацнеюць пабрацімскія сувязі з чэхаўскім раёнам Маскоўскай вобласці. Развіваюцца партнёрскія адносіны з цэнтральным раёнам горада Мінска, наладжана супрацоўніцтва з Ёнішкскім раёнам Літоўскай Рэспублікі, Мацвеева-Курганскім раёнам Растоўскай вобласці. Падпісаны мемарандум аб далейшым супрацоўніцтве і сяброўскіх адносінах Капыльскага раёна і раёна Ваньчжоу горада Чунцын Кітайскай Народнай Рэспублікі. Мы цэнім сяброўскія сувязі, заўсёды рады плённаму супрацоўніцтву.
З году ў год прыгажэе наш раён і горад. Працягваецца будаўніцтва і добраўпарадкаванне населеных пунктаў раёна. Паспяхова развіваецца адукацыя, ахова здароўя, культура і спорт.
Людзі, гады, падзеі - вехі нашай гісторыі... У іх нашы карані, у іх жыватворная крыніца абнаўлення, крыніца новых добрых спраў. Сучасны капылянін - часціца беларускага народа, ён убірае ў сябе яго дух, культурныя каштоўнасці і імкненні.
Я перакананы, што разам з выдатнымі, добрымі, працавітымі людзьмі мы зможам вырашыць любыя задачы, пераадолець цяжкасці і з упэўненасцю ісці ў заўтрашні дзень. Хай з кожным годам наш раён становіцца багацей і выдатней.
Жадаю ўсім жыхарам і гасцям нашага раёна дабра і шчасця, аптымізму і моцнага здароўя. Хай шчасце і дастатак, упэўненасць у заўтрашнім дні паселяцца ў кожным доме.
Сардэчна запрашаем у наш горад і раён!
Старшыня Капыльскага райвыканкама
Пілішчык Сяргей Міхайлавіч