Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Навіны рэгиёна

12.07.2022

Рэйды па забароненых месцах купання праводзяць ратавальнікі ў Капыльскім раёне

Разам з супрацоўнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях пабывалі ў рэйдзе па месцах, забароненых для купання. Высветлілі, як ідуць справы сёння.

12.07.2022

У Капыльскім раёне прайшла сустрэча з ветэранскім актывам

Ветэраны працы, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, якія ў розны час іх узначальвалі, выказалі свой пункт гледжання аб тым, як сёння развіваецца Капыльшчына. Падзяліцца меркаваннем яны змаглі на сустрэчы, якая была арганізавана для іх у райвыканкаме.

11.07.2022

12 ліпеня Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці правядзе гарачую лінію

12 ліпеня Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці правядзе гарачую лінію па пытаннях несвоечасовай выплаты заработнай платы, выплаты яе «ў канвертах». Званкі прымаюцца з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 па тэлефоне (8-017) 378-66-02.

11.07.2022

Выпускнік сярэдняй школы №3 г. Капыля Ягор Бабарэка набраў 100 балаў на ЦТ па англійскай мове

У Капыльскім раёне цэнтралізаванае тэставанне па англійскай мове ўпершыню здадзена на 100 балаў. Герой сёлетняй уступнай кампаніі - выпускнік сярэдняй школы №3 г. Капыля, сярэбраны медаліст Ягор Бабарэка. Выкладаў замежную мову ў юнака педагог Аляксандр Юр'евіч Шыманскі.

11.07.2022

Адбылося ўзнагароджанне конкурсу «Чалавек Справы-2022». Сярод лаўрэатаў - дырэктар ТАА «Вестаграсэрвіс» Аляксандр Цвірко

7 ліпеня ў Мінску прайшла афіцыйная цырымонія ўшаноўвання лаўрэатаў штогадовага бізнес-конкурсу «Чалавек Справы 2022», паведамляе БЕЛТА. Яшчэ ў 1996-м годзе выдавецкай групай «Справа» быў закладзены падмурак праекта, у рамках якога лепшымі з лепшых прызнаныя ўжо каля 350 кіраўнікоў, топ-мэнэджараў і ўладальнікаў бізнэсу ў Беларусі. Бізнес-конкурс Беларусі - «Чалавек Справы» - сёлета праводзіўся ўжо 27-ы раз. Прыемна адзначыць, што сярод лаўрэатаў - капыляне. Так, у намінацыі «За актыўнае садзейнічанне развіццю аграсектара Беларусі ў сферы механізацыі» перамог дырэктар ТАА «ВестАграСэрвіс» Аляксандр Цвірко.

11.07.2022

13 ліпеня ў Капылі прамую лінію і прыём грамадзян правядзе старшыня праўлення Белкаапсаюза Алег Мацкевіч

13 ліпеня прамую тэлефонную лінію па нумары 51-5-00 з 10.00 да 11.00 правядзе Алег Сяргеевіч Мацкевіч, старшыня праўлення Белкаапсаюза, а з 11.00 да 12.00 у кабінеце №26 Капыльскага райвыканкама прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

Папярэдні запіс на асабісты прыём будзе праводзіцца 11 ліпеня па тэлефоне 55-5-66.

11.07.2022

13 ліпеня прамую тэлефонную лінію правядзе дырэктар філіяла «Аўтамабільны парк № 21» Уладзімір Сахар

13 ліпеня з 10.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію правядзе Уладзімір Яўгенавіч Сахар, дырэктар філіяла «Аўтамабільны парк № 21».

Тэлефон 29-9-85.

11.07.2022

13 ліпеня ў Слабада-Кучынка правядзе прыём грамадзян і прамую лінію кіраўнік спраў райвыканкама Алена Міхайлоўская

13 ліпеня ў адміністрацыйным будынку Слабада-Кучынскага сельвыканкама ў кабінеце старшыні з 11.00 да 12.00 правядзе прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію па тэлефоне 38-3-35 Алена Станіславаўна Міхайлоўская, кіраўнік спраў Капыльскага райвыканкама.

Папярэдні запіс на прыём будзе ажыццяўляцца па тэлефоне 51-6-50.

11.07.2022

На тэрыторыі Спаса-Узнясенскага храма г. Капыля ўпершыню адбыўся святочны канцэрт «Сям'я — малая Царква»

У працяг святкавання Дня памяці святых дабраверных Пятра і Фяўроніі Мурамскіх на тэрыторыі Спаса-Узнясенскага храма г. Капыля ўпершыню адбыўся святочны канцэрт «Сям'я — малая Царква», які прайшоў па блаславенні благачыннага Капыльскай царкоўнай акругі іерэя Андрэя Еўшэля.

07.07.2022

Штогод на Капыльшчыне праходзяць урачыстыя мерапрыемствы маладзёжнага праекта «Падары нованароджанаму вышыванку»

7 ліпеня віншаванні прымалі сем'і Віталя і Таццяны Цішкевіч з аграгарадка Мажа, у якіх нарадзілася цудоўная малая Варвара, а таксама Артура і Алены Мяцельскіх з г. Капыля, сям'я якіх папоўнілася сынам Дзмітрыем.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы